Першы беларускамоўны раман Яўгена Зубовіча
Прэзентацыя адбудзецца 14 чэрвеня ў 17.00 у будынку ДУА “Дзяцячая школа мастацтваў” па адрасе: вул. Савецкая 7. Пад час прэзентацыі можна будзе набыць кнігу са зніжкай!
Дарагія чытачы! Кнігу Яўгена Зубовіча "Беларускі палкоўнік" таксама можна замовіць па тэлефонах: +375 29 3174698, +375 29 6225889.
У некалькіх главах перашай часткі рамана апавядаецца пра Чавусы, Радамлю і г.д.
Сярэдзіна XVII ст. Украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі падаўся пад “высокую руку” маскоўскага цара, спадзеючыся такім чынам захаваць сваю дзяржаву. Масква адразу абвясціла вайну Рэчы Паспалітай, прагнучы разам з Украінай далучыць і Вялікае Княства Літоўскае. Цар Аляксей Міхайлавіч пачаў пошукі “беларускага Хмяльніцкага”. І знайшоў яго з дапамогай украінцаў.
Гэты чалавек – магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі.
Ён не любіць парадкі, якія пануюць у Літве, не давярае сваёй дзяржаве і лічыць, што ў ВКЛ уціскаюць праваслаўных. Яго мэта – аднавіць свабоду сумлення і выратаваць край ад знішчэння ў віхуры вайны, што імкліва набліжаецца да яго роднага Магілёва. Усё гэта прыводзіць Паклонскага ў стан Хмяльніцкага, які і рэкамендуе маладога шляхціца Аляксею Міхайлавічу.
Рускі цар надаў Паклонскаму званне палкоўніка з правам набіраць войска на ўсходзе Беларусі. Атрымаўшы палкоўніцкі пярнач і рэальную ўладу, Паклонскі пачаў уласную гульню, галоўная стаўка ў якой – стварэнне Беларускага палка, – вайсковай сілы незалежнай ні ад Хмяльніцкага, ні ад Аляксея Міхайлавіча.
Даследуючы гэтую асобу, знакаміты гісторык Алег Латышонак адзначаў: “…Канстанцін Паклонскі. Ён першым выступіў як палітык-беларусін. Ён пазіцыянаваў сябе менавіта як беларускі палкаводзец. Рабіў нешта на ўзор войска Запарожскага, толькі на Магілёўшчыне. Палкоўнік Паклонскі, які сам сябе назваў беларускім палкоўнікам, першым хацеў стварыць аўтаномію, якая б называлася “Беларусь”.
Аўтар працуе ў жанры “прафесарскага рамана”. Максімальна захоўваючы рэальны гістарычны сюжэт, ён уводзіць чытача ў свет беларускай гісторыі. Кніга напісана проста і глыбока, займальна і прыгожа, з палітыкай, баямі, вялікім каханнем, духоўнымі пошукамі, расчараваннямі і перамогамі.
Фота з прэзентацыі
- Яўген Зубовіч
- Яўген Зубовіч
- Павал Сітнік (ўзначальвае архіў вуснай гісторыі Беларусі)
- Андрусь Унучак - кандыдат гістарычных навук
- Андрусь Унучак працуе ў інстытуце гісторыі нацыянальнай акадэміі Беларусі
- Юрась Бачышча (кандыдат гістарычных навук) і Зьміцер Жандараў
- Вядучая чытае верш Яўгена Зубовіча
- Яўген Зубовіч прэзентуе свой раман
- Аўтар - Яўген Зубовіч
- З правага боку - Алёна і Павел Сітнік
- Алёна і Павел Сітнік, выкананне песні
- Прадстаўнік праваслаўнай царквы
- Пад час прэзентацыі можна было набыць кнігу са зніжкай!
- Аўтограф-сесія ад аўтара
- Сказ аб Радзіме...