26 лютага - чарговы дзень народзінаў слыннага палітычнага дзеяча Ізраільскай зямлі – Арыэля Шарона.
Пульхны хлопчык–цюхцяй, што не вылучаўся поспехамі ні ў навучанні, ні ў дваровых гульнях; падлетак з каўказскім кінжалам, што падпільноўвае ў цытрусавым садзе арабскіх захопнікаў; прэм'ер-міністр з амаль не кіравальным палам да праглоцтва, што падчас паседжання ўрада цікавіцца колькасцю апалых на яго ферме ападкаў...
Арык–бульдозер (так клічуць Шарона паплечнікі па партыі) – удзельнік усіх войнаў, якія вёў Ізраіль за 50 год свайго існавання. У свой час ён быў самым маладым рыгіментарам у ЦАХАЛе (Войска абароны Ізраіля.). Ён прайшоў шлях ад ефрэйтара да генерала. Займаў пасады міністраў сельскай гаспадаркі, абароны, прамысловасці, будаўніцтва інфраструктуры, міністра замежных спаваў і, нарэшце, прэм’ера.
Шмат ізраільцянаў лічаць яго нацыянальным героям і нават сімвалам Ізраіля.
Я не буду засяроджваць увагу чытача на палітычнай і вайсковай кар'еры Шарона, а больш спавяду аб іншым баку яго жыцця - асабістым, бо ён вельмі драматычны і цікавы, а сям'я Шарона мае дачыненне да чавускай зямлі.
Арыэль Шнэйдэрман (сапраўднае прозвішча Арыэля Шарона) з’явіўся на свет у 1928 годзе. Бацькі - Самуэль і Вера - жылі на ферме да поўначы ад Тэль–Авіва. Яны былі рэпатрыянтамі з Беларусі падчас падзеяў 17-га году. Маці будучага прэм’ера нарадзілася ў вёсцы Галавенчыцы, што ў 12 км. ад Чавус. Вера была сапраўды з беларускага места, але з габрэйскай сям’і. І хоць яе бацька гандляваў лесам, ён разумеў, што дзеці павінны мець адукацыю. Чацвера з 8 яго дзяцей паступілі ва ўніверсітэт! Пагадзіцеся, ня дрэнная па тых часах статыстыка. Старэйшага клікалі Іосіф. Вера навучалася на медыцынскім факультэці ў Тыфлісе.
Згодна самому Шарону, сям’я яго маці была адзінаю габрэйскаю сям’ёю ў Галавенчыцах. Яго прадзед, адслужыўшы 25 год кантаністам, атрымаў кавалак зямлі ў Магілёўскай нетры, дзе й займаўся сцінаннем леса. У кантаністаў выбівалі з галавы ўсё габрэйства. Маці Шарона, дарэчы, не ведала добра ідэшу, а таксама габрэйскай культуры.
Яны пазнаёміліся ў Тыфлісе (Тбілісі) – сталіцы Грузіі, калі вучыліся ва ўніверсітэце.
Бацька Шарона, Самуэль, родам з Бярэсця, таксама навучаўся ў Тэфлісе на агранамічным курсе.
Варта таксама прыгадаць, што яго маці была вельмі незадаволеная пераездам у Палесціну і пастаянна ірвалася назад на Радзіму. Выхаваннем дзяцяці ў сям’і звычайна займалася Вера. Адсутнасць габрэйскай культуры, традыцыяў, ведання іўдаізму ды гэтак далей у маці Шарона і з’яўляецца тлумачэннем таму, чаму ўсё гэта адсутнічала ў самаго Арыэля Шарона, аб чым і ён неаднанаваратна казаў.
Адчуванне адзіноты не пакідала Арыка Шнэйдэрмана з ранняга дзяцінства. На першым месцы ў доме былі канфлікты бацькоў з жыхарамі Кфар–Малаль, што нараджалі ў душы хлопчыка дзіўнае пачуццё, бы ён і яго сям’я павярнуліся спінай да ўсяго свету. Маленькімі Арык ды яго сястра Дзіта, якая была старэйшая на два гады, рэдка выпраўляліся за ўкрэсы паселішча, і зімовымі месяцамі Арык звычайна гадзінамі хаваўся ў пабудаваным наўпрост за домом амбары, дзе абагаўляў мысліці ў адзіноце, а грукат дождавых кропляў па даху заспакойваў яго.
Навучаўся ён ў пачатковай школе ў Кфар-Малалі. Аднакласнікі ды выкладчыкі памятаюць яго як пульхнага цюхцяя, што нічым не вылучаўся. Яго аднакласнік Беньямін Торан прыгадвае: “Не, магчыма Арык у нечым і паспеваў. Проста, з аднаго боку ён нікому не замінаў на ўроках, а з іншага, і асаблівага ўдзелу ў іх не браў. Ён быў самым сярэднім вучнем. Не тое, не сёе.”
На свяце да гонару сканчэння першага класу з ім надарыўся канфуз. Дзеці падрыхтавалі відовішча для бацькоў, ў якім Арыку выпала граць ролю крэйды, якую натуюць на дошцы. Ён трымаў у руках скрыню, што сымвалізівала крэйду, і вінны быў вымаўвіць адзіны толькі выраз з шасці словаў. І калі выйшаў на імправізаваную сцэну, сканструяваную з школьных партаў, ды перад ім адкрылася зшытая з прасцінаў заслона... увесь немудрагелісты тэкст спрэс выляцеў з галавы – гэтак і прастоіў перад публікаю як статуй. Ён вельмі цяжка перажываў тое, што здарылася – дома пасля свята плакаў, што з ім выпадала вельмі рэдка, і, нягледзячы на малёганні маці не прыймаць канфуз блізка да сэрца, цэлых два дня адмаўляўся выходзіць на вуліцу.
Вясковыя хлопцы збіраліся звычайна як наварат насупраць дома Арыка, дзе ішлася доўгая, доўгая пясчаная палоса. Сусед Юзаф Маргаліт, што жыў насупраць, прыгадвае: “Хто кольвек прыносіў газету, мы спавівалі ў ёй комкі пяску ды кідаліся гэтымі бомбамі адзін у аднога. Арык быў сапраўдным адмыслоўцам у іх выгатове ды празнаным чэмпіёнам вёскі.”
Юзэф Маргаліт і да гэтага дня не можа запамятаваць, як назіраў за дзесяцігадовым Арыкам, што вартаваў памеранчы Шнэйдэрманаў ў цемнаце ў межах сямейнага саду побач са сцежкай, што вяла да дому: “Бацька вучыў яго быць барацьбітом. Арык не страшыўся гэтых дзяжурняў, хоць яму і вымагала заставацца адному ў зацішку ды цямноце. Хутчэй наадварот – гэта заданне дазваляла яму адчуць сябе героем. А памкненне апраўдаць давер бацькі, быць ў яго вачах смелым, было для яго перадусім.”
Гэтак Ары, што ўва сім выглядаў рохляю, апынуўся лепшым у задачах, звязаных з аховай і абаронай. А выхваленні бацькоў ды настаўнікаў толькі стымулявалі гэтую яго цікаўнасць – Арык “Заступіў на пасаду”, ды яму тое падабалася.
Ішлі гады і Шарону трэ было ісці служыць у Войска Абароны Ізраіля – ЦАХАЛ. Пад час служэння ў 1953 годзе малады афіцэр сустрэў дзяўчыну сваёй мары. Яе звалі Маргаліт, што ў перакладзе з эўрыту значыць “жамчужына”. Незвычайная прыгажуня, псіхолаг па адукацыі Маргаліт адразу ж безпаваротна скарыла сэрца Шарона. Маладыя людзі пакахалі адзін аднога і хутка ажаніліся. У 1956 годзе ў іх нарадзіўся сын Гур.
Але нечакана падкралася бяда. Другога траўня 1962 года Маргаліт загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Страта каханай жонкі стала страшэнным ударам для Арыэля. Тыдзень ён не выходзіў з дому, не адказваў на тэлефанаванні. Але дзеля маленькага сына было неабходна жыць. У асірацелым доме Арыэля Шарона з’явілася Лілі – родная сястра Маргаліт. Яна хутка стала яго жонкаю. У 1969 годзе ў пары Шаронаў нарадзіўся сын Омры, а два гады пасля – Гілад. Здавалася, пачалося бясхмарнае жыццё.
Але ў святочны кастрычніцкі вечар 1967 года, калі габрэі ва ўсім свеце рыхтуюцца сустрэць Рош ша Шана – Новы год па габрэйскім календары, у дом Шаронаў зноў прыйшла бяда. Галава сям’і дапамагаў Лілі клапаціцца гаспадаркаю. Раптам ён пачуў у двары іх дому выстрал ды крык старэйшага сына: “Аба!”(“Тата!”). Суседскі хлопчык выпадкова націснуў на курок бацькоўскага ружжа. Як выбег на двор, Шарон убачыў жудасную карціну: яго першанец курчыўся ад болю Левае вока Гура было прабітае куляй. Рана хлопчыка апынулася смяротнай. Арыэль Шарон прыгадвае: “Я трымаў яго на руках і стаяў бездапаможна ў надзеі на машыну, якая б давезла б нас да бальніцы, і я бачыў, як мой сын памірае ў мяне на руках, і я не мог яго выратаваць”.
Загінуўшага сына Шарон пахаваў побач з маці. І ўсе гады, што зыйшлі пасля яго смерці, Шарон сустракаў пярэдадзень Новага году па іўдзейскім календары на магіле сваіх самых блізкіх людзей – першай жонкі і сына. Побач з ім заўжды была і Лілі. У лютым 1999 года лекары паставілі Лілі страшэнны дыягназ. У сакавіку 2002 Лілі не стала. Ізраільскі журналіст Уры Дан лічыць, што “Кранальныя адносіны Шарона да сваіх жонак тлумачацца ў немалой ступені тым прыкладам, які яму выкладалі бацькі, што пражылі жыццё ў згодзе ды павазе адзін да аднаго”.
Не сакрэт , што гастранамічны бок заўжды быў галоўнай складаючай штодзеннага жыцця Арыка Шарона. Гэтак было і пад час цяжкіх боек і пасля абрання яго чальцом ураду. Нябожчыца Лілі Шарон (другая жонка Шарона) гадамі намагалася захаваць пачуванне мужа шляхам выкананне дыеты, часам проста забойнай. Вайна, якую вёў Арык са сваёю прыродаю, вытрымліваючы гэтыя абмежаванні, апынулася заната няроўнаю. І таму сталася адзінаю, у якой ён атрымаў сакрушальную паразу.
Калі Арык Шарон галодны, ён становіцца нясцерпным ды рэагуе на ўсё вельмі нярвова. У перыяды дыетаў з ім надарваліся някіравальныя прыступы гневу, і ў такія дні праца на яго офісе ператваралася на шал. Небяспека шала ня знікла: у пэўныя гадзіны, калі голад Шарона ўзмацняецца, яго памагатыя звычыйна дасылаюць аднаго з кіроўцаў набыць прэм’ер-міністру некалькі сэндвічаў – галоўнае, каб сэндвічы тыя былі “тлустымі”. Заглынуўшы адзін за другім некалькі штукаў, Арык заспакойваецца ды аднова становіцца ўвасабленем ветласці ды карэктнасці.
Пад час адных з першых візітацыяў Шарона да ЗША ў якасці чальца ўрада, як наварат калі ён вінны быў выправіцца на сустрэчу з Джорджам Бушам у Белым Доме, яму знянацку моцна захацелася кілбасы (якая між іншым уваходзіць у лічбу яго самых улюбеных страваў). Персоне, што ахоўваецца, як вядома, дастаткова няпроста ўзяць і спыніцца ў першым вашынгтонскім ятку, што трапіцца, і таму за кілбасой быў тэрмінова адкамандзіраваны адзін з супрацоўнікаў. І той са сваёй задачай справіўся. Жаданая кілбаса прыбыла літаральна за некалькі хвілінаў да пачатку сустрэчы з Бушам. Арык адцяў сабе некалькі кавалкаў ды супакоіўся.
Вось такое звыш напружанае і драматычнае жыццё нашага, хай сабе і запярэчыць мне нехта, а земляка. І не здарма я абраў такую назву для свайго артыкула. Бо вельмі часта надарваецца, што знакамітыя людзі няшчасныя ў асабістым жыцці. Арыэль Шарон дасягнуў усіх магчымых вышыняў у палітычнай і вайсковай кар'еры, але, мабыць, чалавек не можа мець усё...
Яўген Зубовіч