Сёлета на гэтыя мэты было закуплена абсталяваньня на суму 1 млрд. 700 млн. руб. Пра гэта паведамiў намесьнiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак.
У адпаведнасьцi з Комплекснай праграмай па падтрымцы дзяржаўных пэрыядычных друкаваных выданьняў на 2005 - 2008 гг. для палiграфiчных прадпрыемстваў набылi адмысловае абсталяваньне. Гэта дазволiць друкаваць неабходныя наклады пэрыядычных абласных i раённых выданьняў. Сёлета закупiлi абсталяваньня на суму 1 млрд. 700 млн. руб. На Вiцебскай абласной тыпаграфii i гомельскiм камунальным прадпрыемстве "Сож" завяршаецца яго ўсталяваньне. Гэтым самым забясьпечыцца магчымасьць выхаду ўсiх беларускiх "раёнак" у колеры.
Аднак канчатковы выбар будзе залежыць ад мясцовых уладаў. Першапачаткова выдаткi на выпуск газэтаў у колеры вырастуць. Разам з тым, на думку намесьнiка мiнiстра, каляровае выданьне будзе больш прывабным для падпiсчыкаў i рэклямадаўцаў, паведамляе БЕЛТА.
З наступнага году "раёнкi" змогуць выходзiць у колеры
Опубликовал Знаток города, 12.11.2007