Прадпрыемства "Мінсктранс" з 9 чэрвеня 2011 года павялічвае тарыфы на міжгародных маршрутах у сярэднім на 20%.
Так, у аўтобусах агульнага тыпу на звычайным маршруце тарыф павялічваецца на 20,1%, да 196 рублёў за 1 км, на хуткасным і дадатковым маршрутах маршруце — на 14,9%, да 223 рублі і 232 рублі за 1 км адпаведна.
Тарыф на праезд у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядушкамі звычайнага маршруту вырасце на 20,2%, да 202 рублёў за 1 км, хуткаснага і дадатковага маршрутаў — на 15%, да 230 рублёў і 238 рублёў за 1 км адпаведна.
Адначасова павялічваецца тарыф па маршрутах Мінск — Магілёў і Мінск — Чавусы — на 25% да 225 рублёў за 1 км, Мінск — Пінск і Мінск — Давыд-Гарадок — на 12,5% да 180 рублёў за 1 км, Мінск — Барысаў — на 8,6% да 176 рублёў за 1 км.
Нагадаем, што сёння, 8 чэрвеня на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка забараніў любое павышэнне цэнаў больш за 3–5% без яго ведама.